На главную

О проекте пользователям | Размещение рекламы | Участие в дисконтной программе

Каталог
предприятий
Акции,
новинки
Статьи,
обзоры
Интернет-магазины
Справка Популярные
разделы
Дисконтная
программа
Интернет-магазины
Всё для свадьбы и корпоративов
Прокат
Туризм и отдых
Автозапчасти
Мебель и интерьер
Автоуслуги, автосервис
Активный отдых
Бытовые услуги
Бытовая и компьютерная техника
Детский мир
Коммуникации
Магазины одежды и обуви
Медицинские центры и услуги
Недвижимость
Образование, курсы
Ремонт бытовой техники, одежды, изделий
Авто - продажа, салоны
Рестораны, кафе, клубы
Специализированные магазины
Строительство и ремонт
Торговые центры, рынки и магазины
Товары для спорта и активного отдыха
Транспортные услуги
Финансовые и юридические услуги
Фитнес и красота
Прочее
Новые возможности кредитной карты от Белагропромбанка
Поход за покупками больше не будет портить вам настроение....
Тенденции кредитования жилья
Вопрос кредитования встаёт у наших сограждан рано или поздно. Наиболее выгодные...
Страховка от несчастного случая
Что могут предложить страховые компании Беларуси в вопросе страхования от...
Наиболее часто задаваемые вопросы о страховании автотранспорта
Какова максимальная сумма выплаты за поврежденный...

Падатковая: Маем інфармацыю нават ад сантэхнікаў ЖЭСа!

Падаткавікі кажуць, што ім хопіць рэсурсу, каб адсачыць пакупку валюты ў абменніку, але спадзяюцца, што будзе распрацавана адмысловая праграма.
Улады рыхтуюць змены ў Падатковы кодэкс. Згодна з імі, падатковыя могуць даведвацца пра тое, хто і колькі купляе валюты ў банках. Быццам бы гэта дапаможа выявіць тых, чые фактычныя выдаткі перавышаюць афіцыйныя даходы.
 
Большасць падатковых расказваюць Еўрарадыё, што не могуць патлумачыць, якім чынам будуць адсочваць, хто і колькі купляе валюты.
 
Падаткавікі спасылаюцца на тое, што ніякіх дакументаў пра змены ў кодэксе пакуль няма, таму няма і інструкцый.
 
Мы працуем толькі па дакументах і паперах, якія да нас прыходзяць. Аднак пакуль яшчэ нічога не прыходзіла. З тэлевізара даведаліся пра гэтую навіну ўчора”, — такі адказ мае Еўрарадыё ад сталічных інспекцый.
 
Калі прымуць гэтыя папраўкі, думаю, будзе распрацаванае нейкае праграмнае забеспячэнне, якое будзе адсейваць нязначныя сумы, а працаваць мы будзем з тымі, хто купляе вялікія грошы для нейкіх мэтаў. Хвалявацца трэба таму, хто не плаціць падаткі”, — падкрэслівае начальнік падатковай па Брэсцкім раёне Ігар Ласковіч і заўважае, што калі змены ўсё ж прымуць, то ў падатковай знойдуцца чалавечыя рэсурсы, каб правяраць інфармацыю.
 
Сёння ў інспектараў ёсць дастаткова механізмаў, каб адсачыць інфармацыю ледзь не пра кожнага жыхара краіны, кажа Ігар Ласковіч. Такія базы падаткавікам падаюць ДАІ, Мытны камітэт, турфірмы, нават ЖЭСы.
 
Ёсць свае спосабы здабычы аператыўнай інфармацыі. Жывуць нейкія людзі ў кватэры і няма ніякіх дамоваў пра арэнду, але многа ж работнікаў тых жа службаў, яны ідуць у кватэры, нешта там рамантуюць! Яны нам і даюць інфармацыю. Турфірмы нам не даюць інфармацыі, але мы можам зрабіць запыт. Калі робіцца нейкая праверка па нейкім чалавеку, мы можам зрабіць запыт згодна з Падатковым кодэксам у любую арганізацыю незалежна ад формы ўласнасці. Нам даюць усю інфармацыю, за адмову ад гэтага нават прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць”.
 
Ігар Ласковіч кажа, што і цяпер пры неабходнасці можна даведацца пра валютныя аперацыі ў банку. Для гэтага непатрэбныя змены ў кодэксе.
 
Агульным чохам — такога няма, але па канкрэтным чалавеку гэта магчыма”.
 
Еўрарадыё запыталася ў мінчан, як ім новая прапанова ўраду адсочваць іх валютныя аперацыі. Людзі да ініцыятывы ставяцца дваяка. Студэнтка Алена прызнаецца, што яшчэ не зарабляе і валюту не купляе, але пагаджаецца, што нейкая дадатковая праверка з боку падаткавікоў для яе была б непрыемнай.
 
Мінчанка Наталля заўважае, што, магчыма, такая мера дазволіць выкрыць некаторых няшчырых падаткаплатнікаў, але той, хто захоча схаваць свае даходы, знойдзе нейкія лазейкі.
 
“А раптам нехта накапіў грошай, а потым пайшоў у банк. Дваяка атрымліваецца: з аднаго боку непрыемна, я нічога не хаваю, а мяне правяраюць. А з іншага боку, калі б у мяне былі нейкія ценявыя даходы, я б не хацела гэтага”, — сумняваецца Наталля.
 
Аўтар: Тамара Савіч
Крыніца: euroradio.fm

 


© ООО «РенессансМедиа» 2005-2018 О проекте пользователям | Размещение рекламы | Участие в дисконтной программе | Контакты