На главную

О проекте пользователям | Размещение рекламы | Участие в дисконтной программе

Каталог
предприятий
Акции,
новинки
Статьи,
обзоры
Интернет-магазины
Справка Популярные
разделы
Дисконтная
программа
Интернет-магазины
Всё для свадьбы и корпоративов
Прокат
Туризм и отдых
Автозапчасти
Мебель и интерьер
Автоуслуги, автосервис
Активный отдых
Бытовые услуги
Бытовая и компьютерная техника
Детский мир
Коммуникации
Магазины одежды и обуви
Медицинские центры и услуги
Недвижимость
Образование, курсы
Ремонт бытовой техники, одежды, изделий
Авто - продажа, салоны
Рестораны, кафе, клубы
Специализированные магазины
Строительство и ремонт
Торговые центры, рынки и магазины
Товары для спорта и активного отдыха
Транспортные услуги
Финансовые и юридические услуги
Фитнес и красота
Прочее
Какие объекты возвели и сдали в Минске в 2017 году?
Год 2017-й выдался достаточно скромный на новые знаковые...
Благоустройство территории: дачные дорожки и ограда
Дачный сезон открыт, а это означает огромное количество...
Строительные расценки: в кризис дешевле
В кризис не только снизилась цена ремонта, но и улучшилось качество...
Холода — не беда, или Утепление окон на зиму
Какими бы качественными не были изготовление и установка окон,...
Утепление квартиры
Утепление квартир остаётся актуальной проблемой для большого количества людей. Основная...

Агенцтва нерухомасці: Цэны на арэнду кватэр у Мінску ўпалі ў 1,5 раза

Аднапакаёўку са старой мэбляй без інтэрнэту можна знайсці за 200 долараў, за элітную кватэру з кансьержам просяць 900.
 
Цэны ўпалі ў 1,5 раза”, — адказваюць Еўрарадыё ў агенцтвах нерухомасці на пытанне пра арэнду кватэр у Мінску.
 
Самы танны варыянт аднапакаёўкі знаходзім на праспекце Пушкіна за 200 долараў у месяц.
 
Там усё старое, мэбля старая. Інтэрнэту няма. На выхадных мусіць вызваліцца”, — апісваюць самы танны варыянт здымнага жылля ў агенцтве “Квартал сіці плюс”.
 
Прапануюць варыянты на 50-80 долараў даражэй, але ўсё са старой мэбляй і без інтэрнэту. Сучаснае каштуе больш. Да таго ж агенцтву трэба заплаціць за паслугі.
 
Самае таннае, што знаходзім без агенцтва, — аднапакаёўка з “бабулінай мэбляй” і без інтэрнэту за 300 долараў у месяц. У кватэры ёсць шафа, секцыя, тэлевізар, канапа, лядоўня і электрычная плітка.
 
За кватэру з інтэрнэтам, сучаснай тэхнікай і лічбавым тэлебачаннем на Грушаўцы просяць удвая болей — 600 долараў.
 
Гэта на Шчорса, аднапакаёўка з усёй мэбляй і тэхнікай: лядоўня, тэлевізар, пральная машына”, — расказваюць гаспадары.
 
За віп-аднушку агенцтвы просяць 900 долараў. У кватэры — відэадамафон, новая тэхніка, шкляная лоджыя і кансьерж на ўваходзе. Гэта самы дарагі варыянт, які Еўрарадыё знаходзіць па абвестках у інтэрнэце.
 
За год кватэры значна патаннелі, адразу гаворыць намеснік дырэктара па арэндзе жылля агенцтва “Твая сталіца” Наталля Радзеня:
 
Дынаміка зніжэння ідзе з красавіка. На сёння сярэдняя цана аднапакаёвай кватэры — 300 долараў на месяц. Бываюць і за 250. Двухпакаёвая кватэра — ад 380 долараў. Гэта прымальныя і лаяльныя цэны. Летась у верасні мы зафіксавалі максімум — аднапакаёўка за 450 долараў. Гэта было звязана з павышаным попытам, было даступнае крэдытаванне. Уласнікі штучна ўздымалі цэны, бо бачылі, што людзі ідуць”, — тлумачыць Наталля Радзеня.
 
Яна прагназуе, што цэны пачнуць расці, бо прыедуць студэнты. Чакаецца, што кватэры падаражэюць на 20%.
 
Гэта лагічна, бо павышаецца попыт. Звычайна цэны растуць у межах нормы. А бліжэй да зімы яны зноў пачнуць зніжацца”, - гаворыць Наталля.
 
Па яе словах, чэмпіянат свету па хакеі на цэны доўгатэрміновай арэнды не паўплываў. Нават пасутачна кватэры здымалі не даражэй, чым за 130 долараў на суткі. Але былі і тыя, хто прасіў 800 долараў за ноч.
 
Аўтар: Арцём Марціновіч
Крыніца: euroradio.fm

© ООО «РенессансМедиа» 2005-2018 О проекте пользователям | Размещение рекламы | Участие в дисконтной программе | Контакты